30.03.18
Закрыццё Тыдня дзіцячай кнігі.


Нашы выхаванцы былі запрошаныя на закрыццё Тыдня дзіцячай кнігі. У гэты раз работнікі ЦРБ парадавалі гледачоў тэатралізаванай пастаноўкай «Чырвоная Шапачка на новы лад". Чароўная Чырвоная Шапачка, брутальны і харызматычны Шэры Воўк, мудрая казачніца Пелагея, адважны міліцыянер Вінтоўкін, няўрымслівыя Зайцы і Бабуля прымусілі смяяцца да слёз ўсю залу.