12.04.18
Дзень касманаўтыкі

Ва ўстанове дашкольнай адукацыі прайшлі тэматычныя пазнавальныя заняткі, на якіх дзеці з цікавасцю слухалі апавяданні пра планеты і зоркі, касмічныя караблі, пра першага чалавека, які адправіўся пакараць касмічную прастору - Юрыя Гагарына, пра беларускіх касманаўтаў Алега Навіцкага, Уладзіміра Каваленка, Пятра Клімука, разглядалі ілюстрацыі, паштоўкі пра космас і касманаўтаў. Выхавальнікі дашкольнай адукацыі арганізавалі гульні з дзецьмі на тэму «Космас».