23.04.18
Музычная гасцёўня

З мэтай ўсебаковага творчага развіцця дзяцей наш дзіцячы сад супрацоўнічае з дзіцячай музычнай школай. Музычнае выхаванне дашкольнікаў ажыццяўляецца не толькі падчас заняткаў, свят, забаў, але і ў гадзіны вольнага часу.

І вось сёння да нас у чарговы раз з міні-канцэртам прыйшлі вучні музычнай школы і іх педагогі. Нашы выхаванцы з вялікай цікавасцю слухалі выступленні юных музыкантаў.